Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не можа прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, ён можа запрасіць членаў участковай камісіі да сябе дадому. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу аб галасаванні па месцы знаходжання ва ўчастковую камісію пры садзейнічанні іншых асоб, напрыклад сваякоў, суседзяў. У асноўным такой магчымасцю карыстаюцца пажылыя людзі ці людзі з інваліднасцю. Выбаршчык можа звярнуцца з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы свайго знаходжання ў любы час пасля ўтварэння ўчастковай камісіі, а ў дзень выбараў – да 18 гадзін. Галасаванне па месцы знаходжання будзе забяспечвацца ўчастковымі камісіямі толькі 25 лютага.
Микашевичи – здоровый город" />
Лунинец – здоровый город" />