Уборка ўраджаю на Брэстчыне актыўна працягваецца. Ідзе нарыхтоўка кукурузы, буракоў і іншых культур. Вахту хлебаробаў прынялі трактарысты, механізатары, камбайнеры, якія і сёння працуюць на зямлі. Для таго, каб не адцягваць іх з палёў, і яны разам з усімі прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах і ўшанаваннях, у вобласці прынята рашэнне правесці абласныя «Дажынкі» пасля завяршэння асноўных работ па ўборцы ўраджаю. Свята збярэ ўсіх, хто, не шкадуючы сіл, забяспечвае харчовую бяспеку краіны.