Сектар
спорту
Адрес: 225644, г. Лунінец, вул. Чырвоная, д.1
Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00. да 17.00
Кіраўніцтва сектара
|
Пасада |
Прозвішча,
імя, імя па бацьку |
№ службовага тэлефона |
|
Загадчык |
Кулакевіч Аксана Сцяпанаўна |
4-70-32 |
|
Старэйшы інспектар |
Фуртуна Марыя Уладзіміраўна |
4-70-32 |
Сектар
спорту Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей – сектар) з'яўляецца
структурным падраздзяленнем Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей –
райвыканкам), у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму і ўпраўленню
спорту Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей – упраўленне
спорту аблвыканкама).
Сектар
у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
прыняцце, сумесна з упраўленнем спорту, аблвыканкама мер па ўдасканаленні дзейнасці па развіцці фізічнай
культуры і спорту, каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы ўпраўленняў і
аддзелаў райвыканкама;
распрацоўка агульных напрамкаў развіцця
фізічнай культуры і спорту ў раёне з улікам інтарэсаў вобласці і
рэспублікі, а таксама мясцовых умоў і рэсурсаў;
каардынацыя дзейнасці фізкультурных,
спартыўных і турысцкіх арганізацый па пытаннях фізічнага выхавання і
аздараўлення насельніцтва, развіцця дзіцячага і юнацкага спорту, падрыхтоўкі
спартсменаў высокага класа,
фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне;
укараненне
сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі навукова-даследчых вынікаў і
ўдасканаленне сістэмы арганізацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці ў галіне
фізічнай культуры і спорту;
аналіз
і ацэнка вынікаў дзейнасці фізкультурных і спартыўных арганізацый
раёна;
правядзенне
ў раёне скаардынаванай кадравай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту;
прапаганда фізічнай культуры, і спорту, здаровага ладу жыцця;
ажыццяўленне мер па ўмацаванні
матэрыяльна-тэхнічнай базы фізічнай культуры і спорту;
развіццё міжнароднага
супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры і спорту;
ажыццяўленне кантролю захавання
на тэрыторыі раёна заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб фізічнай культуры і спорце.
Микашевичи – здоровый город" />
Лунинец – здоровый город" />